Віншаванне Пракопісу Паўлопуласу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грэцыі 

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пракопіса Паўлопуласа з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Грэчаскай Рэспублікі.

    Аляксандр Лукашэнка ў віншавальным пасланні выказаў надзею на паслядоўнае пашырэнне супрацоўніцтва ў розных сферах, што адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў, з'яўляецца асновай паспяховага развіцця дружалюбных, узаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і Грэцыяй.