Віншаванне плыўцу Ільі Шымановічу з бліскучай перамогай і рэкордам чэмпіянатаў свету
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па плаванні Ілью Шымановіча з бліскучай перамогай і рэкордам чэмпіянатаў свету на дыстанцыі 100 м брасам.
"Спадзяюся, што ўпэўнены пачатак новага алімпійскага цыкла надасць табе дадатковую матывацыю для пакарэння самых высокіх вяршынь", - гаворыцца ў віншаванні спартсмену.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ільі Шымановічу моцнага здароўя, шчасця і новых дасягненняў на славу роднай Беларусі.