Віншаванне Першаму сакратару ЦК Кампартыі Кубы Раулю Кастра Русу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы Рауля Кастра Руса з днём нараджэння.

    "Для мільёнаў людзей ва ўсім свеце Вы з'яўляецеся прыкладам самаахвярнага служэння Радзіме і свайму народу, адданасці выбранаму шляху. Немагчыма пераацаніць Ваш асабісты ўклад у станаўленне незалежнай Кубы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны Беларусі і Кубы дынамічна развіваюцца ў духу дружбы і салідарнасці, а таксама ўзаемнай нацэленасці на пашырэнне ўсебаковай кааперацыі. Прэзідэнт пацвердзіў, што далейшае развіццё стратэгічнага партнёрства з Гаванай застаецца адным з прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Раулю Кастра Русу моцнага здароўя і новых поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці.