Віншаванне Першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.
"Дарагі сябар, прыміце мае самыя шчырыя віншаванні з нагоды дня нараджэння. Дзякуючы Вашаму непасрэднаму ўдзелу Рэспубліка Казахстан дастойна прайшла крызісныя перыяды, заняла ўстойлівае месца ў сучасным светаўладкаванні і прызнаны аўтарытэт. Вамі прыкладзена нямала намаганняў для фарміравання іміджу Казахстана на міжнароднай арэне. Вялікая Ваша заслуга ў тым, што Казахстан сёння - гэта дзяржава з рыначнай эканомікай, якая захавала свой прамысловы патэнцыял, з закладзенымі асновамі грамадзянскай супольнасці, этнічнай і рэлігійнай згодай", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Нурсултан Назарбаеў, імкнучыся захаваць гаспадарчыя сувязі на постсавецкай прасторы, задаў абрысы эканамічнага вымярэння Еўразійскага эканамічнага саюза, стаяў ля вытокаў стварэння такога шматбаковага аб'яднання, як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва.
"Высока цаню нашы цёплыя, дружалюбныя адносіны і даражу кантактамі. Жадаю Вам моцнага здароўя і бадзёрасці духу, узаемаразумення і падтрымкі ў асяроддзі родных і блізкіх", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.