Віншаванне Першаму Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з юбілеем.

    "Гісторыя сучаснага Казахстана, яго дасягненні і міжнародны аўтарытэт непарыўна звязаны з Вашым імем. Пад Вашым прафесійным кіраўніцтвам казахстанскі народ прайшоў сапраўды вялікі шлях, стварыўшы краіну, якая дэманструе ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі высока цэняць вялікі асабісты ўклад Першага Прэзідэнта Казахстана ў пабудову шматпланавых двухбаковых адносін, заснаваных на гістарычнай дружбе беларусаў і казахаў, узаемнай павазе, даверы і падтрымцы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нурсултану Назарбаеву моцнага здароўя і доўгіх гадоў шчаслівага жыцця ў асяроддзі любячай сям'і і верных сяброў.