Віншаванне Педра Кастыльё з выбраннем Прэзідэнтам Перу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Педра Кастыльё з выбраннем Прэзідэнтам Перу.

    "Упэўнены, што Ваша адданасць Радзіме і перуанскаму народу будзе садзейнічаць дасягненню высокага ўзроўню развіцця краіны, значнаму пашырэнню яе аўтарытэту ў рэгіянальным і міжнародным кантэкстах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага дыялогу з Перу на аснове разумення і ўзаемнай павагі, узмацненні гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязей.