Віншаванне педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь з Днём настаўніка
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём настаўніка. Гэта свята блізкае кожнаму з нас, бо пачуццё павагі і ўдзячнасці да сваіх педагогаў чалавек праносіць праз усё жыццё.
Быць настаўнікам - высокае прызванне. Няма на свеце іншай прафесіі, у якой асобасныя якасці, характар, інтарэсы, перакананні і ўменне размаўляць з людзьмі маюць такое вялікае значэнне.
Увесь жыццёвы шлях настаўніка пранізаны святлом дабрыні і ўсведамленнем маральнага абавязку перад грамадствам. Разам з бацькамі ён нясе адказнасць за падрастаючае пакаленне, перадае моладзі не толькі неабходныя веды, але і маральныя, духоўныя і інтэлектуальныя каштоўнасці.
Дзякуй за вашу нялёгкую, але высакародную працу, прафесіяналізм і цярпенне, разуменне і любоў да дзяцей. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце захоўваць вернасць традыцыям айчыннай адукацыі і служыць надзейнай апорай дзяржавы.
Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка