Віншаванне Патрыярху Сербскаму Парфірыю з выбраннем на пасаду і інтранізацыяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Архіепіскапа Печскага, Мітрапаліта Бялградска-Карлавацкага, Патрыярха Сербскага Парфірыя з выбраннем на гэту пасаду і інтранізацыяй.
"На працягу многіх стагоддзяў праваслаўе застаецца непарушнай апорай маральнай сілы і трывалай асновай блізкай роднасці беларусаў і сербаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, пад Вашым прадстаяцельствам аўтарытэт і ўплыў Сербскай праваслаўнай царквы будуць толькі ўзрастаць. Перакананы, Вы прадоўжыце намаганні па далейшым умацаванні традыцыйна братэрскіх сувязей паміж нашымі краінамі і народамі".