Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з Вялікаднем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Вялікаднем Гасподнім.

    "Час гэтага свята супадае з веснавым абуджэннем прыроды. Разам з сагрэтай сонцам зямлёй напаўняюцца святлом азораныя весткай аб цудоўным Хрыстовым Уваскрэсенні душы вернікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шмат стагоддзяў таму хрысціянства стала для беларусаў і расіян краевугольным каменем агульных культурных, гістарычных, сямейных каштоўнасцей. "Старажытныя традыцыі праваслаўя аб'ядноўваюць жыхароў дзвюх краін, дапамагаюць з годнасцю прайсці любыя выпрабаванні, умацоўваюць наша агульнае імкненне жыць у міры і згодзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    "Няхай радасць гэтых светлых дзён прымножыць Вашы духоўныя сілы для падзвіжніцкага служэння на карысць Праваслаўнай Царквы і брацкіх народаў Беларусі і Расіі", - пажадаў Патрыярху Аляксандр Лукашэнка.