Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Уваскрэсеннем Хрыстовым.

    "Вялікдзень - гэта свята, якое аб'ядноўвае людзей, напаўняе іх сэрцы асаблівай энергіяй, жыццялюбствам і спагадай да бліжняга, нясе святло дабра і надзеі, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Праваслаўе, знаходзячыся на пярэднім краі абароны традыцыйных маральных каштоўнасцей, дае ўсім вернікам духоўны компас і сэнс жыцця".

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў: "Няхай Ваша малітоўнае слова служыць вялікай патрыятычнай сілай, умацоўвае адзінства нашых братэрскіх народаў. Жадаю Вам, Ваша Святасць, здароўя, міру і згоды. Хрыстос уваскрэсе!"