Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

    "Усё сваё жыццё Вы самааддана служыце Богу, людзям і сваёй краіне. На Вас як на прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы час усклаў асаблівую адказнасць. Увесь свет праходзіць нялёгкія выпрабаванні, і мільёны вернікаў маюць вострую патрэбу ў мудрым слове, малітоўнай і бацькоўскай дапамозе свайго Патрыярха, каб умацаваць веру і не збіцца з сапраўднага шляху", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Вы ў поўнай меры даяце ім той духоўны пажытак, які цяпер жыццёва неабходны: адкрываеце новыя прыходы і экзархаты, адстойваеце старажытныя традыцыі хрысціянства, абараняеце імкненні народаў да дабра і справядлівасці, падтрымліваеце раўнапраўны міжканфесійны і міжрэлігійны дыялог", - канстатаваў беларускі лідар.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што праваслаўе і агульныя маральныя каштоўнасці, на варце якіх цвёрда стаіць Маскоўскі патрыярхат, і ў далейшым будуць аб'ядноўваць брацкія народы Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу здароўя на многія плённыя гады, невычэрпных духоўных сіл і новых поспехаў у яго высакародным служэнні.