Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з Хрыстовым Уваскрэсеннем.
"Свята Вялікадня нагадвае ўсім вернікам аб лёсавызначальным дні, які змяніў гісторыю чалавецтва: жыццё і святло ўзялі верх над смерцю і цемрай. Людзі сталі ствараць сваю будучыню, чэрпаючы сілы з невычэрпнай крыніцы хрысціянскіх традыцый", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праваслаўе і сёння з'яўляецца для Беларусі і Расіі моцным аб'яднальным пачаткам: "Мы ганарымся верай продкаў, агульнымі старонкамі гісторыі, культуры, навукі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Патрыярху Кірылу моцнага здароўя і дапамогі Божай ва ўсіх добрых справах. "Няхай Вашымі малітвамі і ў далейшым умацоўваюцца дружба, мір і згода нашых брацкіх народаў", - дадаў беларускі лідар.