Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.
"На працягу стагоддзяў Руская Праваслаўная Царква з'яўляецца духоўным арыенцірам для мільёнаў вернікаў. Пад Вашым прадстаяцельствам яна прадаўжае годна выконваць свае найважнейшыя функцыі - прылучаць людзей да хрысціянскіх каштоўнасцей, асновай якіх з'яўляецца любоў да бліжняга, спачуванне і міласэрнасць", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларусаў выказаў удзячнасць Патрыярху Кірылу за пастырскі клопат і малітвеную падтрымку. "Перакананы, што і ў будучым Ваша служэнне будзе ўмацоўваць духоўную еднасць беларускага і рускага народаў", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы добрага здароўя, невычэрпнай энергіі і дапамогі Божай у далейшых стваральных працах.