Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.
"Руская праваслаўная царква адыгрывае важнейшую ролю ў падтрыманні хрысціянскіх каштоўнасцей, захаванні духоўнай і культурнай спадчыны нашых народаў, якая шмат у чым прадвызначае агульны гістарычны лёс Беларусі і Расіі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша высакароднае пастырскае служэнне з'яўляецца прыкладам падзвіжніцкай дзейнасці, якая ўмацоўвае традыцыі гуманізму і міласэрнасці".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Патрыярх Кірыл, няўхільна адстойваючы ідэі дабра і справядлівасці, заслужыў высокі аўтарытэт і давер людзей і цяпер прадаўжае нястомна клапаціцца аб маральным здароўі грамадства, яго духоўным абнаўленні.
Прэзідэнт пажадаў прадстаяцелю Рускай праваслаўнай царквы добрага здароўя, дабрабыту і доўгіх плённых гадоў жыцця.