Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Днём тэзаімянінаў.

    "На працягу многіх гадоў Вы з годнасцю ідзяце па выбраным адказным і высакародным шляху - абуджаеце ў людзях міласэрнасць да бліжняга і любоў да сваёй Айчыны. Ваша падзвіжніцкая дзейнасць па захаванні векавых хрысціянскіх традыцый атрымала заслужаную павагу ў царкоўных і свецкіх колах многіх краін свету", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што ўласцівыя Патрыярху Кірылу духоўная мудрасць і багаты архіпастырскі вопыт будуць і далей служыць умацаванню дружбы паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.