Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з Вялікаднем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Вялікаднем.

    "Вялікае свята Уваскрэсення Хрыстовага ўвасабляе ўсёпераможную сілу вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і любові да бліжняга, ахвярнасці і спачування. Светлыя велікодныя дні аб'ядноўваюць мільёны вернікаў, напаўняючы сэрцы верай і надзеяй, натхняючы на добрыя справы і ўчынкі", - гаворыцца ў віншаванні.