Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з гадавінай інтранізацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.

    "Высокае служэнне ў якасці Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы здабылі Вам высокі аўтарытэт, а Ваша шматгранная дзейнасць выклікае глыбокую павагу. Як прапаведнік, багаслоў, асветнік Вы дапамагаеце людзям знаходзіць правільныя маральныя арыенціры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі народ высока цэніць клопат Патрыярха Кірыла аб умацаванні міру і згоды паміж краінамі, імкненне захаваць агульную гісторыю, заснаваную на хрысціянскіх традыцыях. "Праведзеныя ў Беларусі з Вашым удзелам урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 1000-годдзю спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, падтрымліваюць вернікаў і натхняюць іх на добрыя справы", - лічыць Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    "Упэўнены, што і ў далейшым не аслабне Ваша ўвага да клопатаў беларускай зямлі і ўмацуецца шматразова духоўная сувязь паміж нашымі народамі", - сказаў Прэзідэнт.