Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з 70-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 70-годдзем.
"Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі служэнню Рускай Праваслаўнай Царкве. Ваша шматгадовая работа ўсяляе ў людзей веру і надзею, падтрымлівае і падбадзёрвае ў штодзённых справах, служыць сцвярджэнню ідэалаў дабра, любові і міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі Патрыярха Кірыла высока цэняць за ўклад у адраджэнне праваслаўных культурных традыцый, падтрыманне міжканфесійнага міру і згоды ў грамадстве, актыўную пазіцыю па надзённых сацыяльных і этычных пытаннях.
"Вы аказваеце нашай краіне вялікую ўвагу, наведваючы яе з Патрыяршымі візітамі, таму такі вялікі Ваш аўтарытэт у беларускіх вернікаў, а дзейнасць Праваслаўнай Царквы знаходзіць прызнанне грамадзян і дзяржавы, - адзначыў Прэзідэнт. - Жадаю Вам моцнага здароўя, бадзёрасці і доўгіх гадоў жыцця, каб Вашай працай і клопатамі памнажалася духоўнае багацце брацкіх народаў Беларусі і Расіі".