Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са святам Уваскрэсення Хрыстовага.

    "Гэты радасны дзень абуджае самыя светлыя думкі ў сэрцах усіх праваслаўных хрысціян. Ён нагадвае нам аб адвечных каштоўнасцях, якія надаюць жыццю сапраўдны сэнс, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння традыцыі Праваслаўя з'яўляюцца маральным арыенцірам, невычэрпнай крыніцай хрысціянскай любові, дабрыні і творчых сіл.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Руская Праваслаўная Царква будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню духоўных асноў грамадства, дапамагаючы ўмацоўваць дружбу і ўзаемаразуменне паміж народамі Беларусі і Расіі.