Віншаванне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з 40-годдзем архірэйскай хіратоніі.

    "Ваш удзел у вырашэнні глабальных пытанняў сучаснасці садзейнічае знаходжанню шляхоў да наладжвання паважлівага міжканфесійнага дыялогу, падтрыманню міру і згоды ў грамадстве, умацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі", - гаворыцца ў віншаванні.