Віншаванне Папу Рымскаму Францыску з 85-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з 85-годдзем.

    "Жыццёвы шлях Вашай Святасці цалкам звязаны са служэннем Богу і людзям, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ваш асабісты прыклад мае асаблівую каштоўнасць і значнасць як для каталічнай паствы, так і для ўсяго свету. Прыемна адзначыць высокі ўзровень адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, які дасягнуты дзякуючы і Вашым намаганням".

    Прэзідэнт таксама прывітаў назначэнне новага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.

    "З цеплынёй успамінаю сустрэчу з Вамі і спадзяюся, што ў бліжэйшым будучым мы зможам зноў абмеркаваць розныя пытанні нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сумесная дзейнасць будзе садзейнічаць дасягненню агульных мэт: развіццю міжканфесійнага дыялогу, абароне традыцыйнай сям'і і сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Папу Рымскаму Францыску моцнага здароўя і даўгалецця.