Віншаванне Папу Рымскаму Францыску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з гадавінай урачыстага пачатку Пантыфікату.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты год у двухбаковым супрацоўніцтве і ў жыцці беларусаў асаблівы. Ён азнаменаваны шэрагам юбілейных дат: 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам, 500-годдзем выдання першага зборніка малітваў на беларускай мове, 1030-годдзем стварэння першай хрысціянскай епархіі на тэрыторыі Беларусі.
На думку беларускага лідара, гісторыя ўзаемадзеяння Мінска і Ватыкана, дзейнасці Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі з'яўляецца яркім пацвярджэннем таго, што шляхам дыялогу, павагі і даверу можна вырашаць любыя пытанні, умацоўваць і пашыраць сувязі.
"Мы з гонарам успамінаем мінулае і з надзеяй глядзім у будучыню, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Беларусь падзяляе Ваш заклік будаваць братэрства, паважаючы культуру і традыцыі народаў. Згодны з Вамі, што адзіным правамерна існуючым бар'ерам можа быць толькі бар'ер супраць нянавісці і несправядлівасці, пагроз і навязвання чужой волі. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час мы асабіста абмяркуем гэтыя і іншыя тэмы".
Прэзідэнт пажадаў Папу Рымскаму Францыску здароўя, даўгалецця і Божай міласці ў выкананні высокай апостальскай місіі.