Віншаванне Папу Рымскаму Бенядзікту XVI
Ваша Святасць,
Сардэчна віншую Вас з нагоды сёмай гадавіны пачатку Пантыфікату.
Ваша плённая дзейнасць, накіраваная на распаўсюджванне ідэалаў хрысціянства, умацаванне агульначалавечых прынцыпаў справядлівасці, дабра i міласэрнасці ва ўcім свеце, з'яўляецца найлепшым прыкладам самаадданага служэння людзям.
Шчыра дзякую Вашай Святасці за асабістую ўвагу да развіцця адносін з нашай краінай i добрае стаўленне да суверэннай беларускай дзяржавы.
Карыстаюся гэтай нагодай, каб выказаць спадзяванне на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь i Святым Прастолам.
Прыміце, Ваша Святасць, пажаданні добрага здароўя i поспехаў у выкананні адказнай апостальскай мicii, а таксама запэўненне ў маёй вельмі высокай павазе.
Аляксандр Лукашэнка