Віншаванне Нгуен Суан Фуку з выбраннем на пасаду Прэзідэнта В'етнама

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Нгуен Суан Фука з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.

    "Перакананы, што пад Вашым кіраўніцтвам В'етнам прадоўжыць упэўнена ісці да пастаўленых мэт устойлівага развіцця і якаснага эканамічнага росту на аснове шырокага ўкаранення новых тэхналогій", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск надае асаблівую ўвагу доўгатэрміновым партнёрскім сувязям з Ханоем. "Адкрытасць і блізкасць пазіцый заўсёды былі візітнай карткай беларуска-в'етнамскіх адносін. Нашы дзяржавы маюць паспяховы вопыт супрацоўніцтва, у тым ліку ў прамысловай кааперацыі, і мы гатовы да актыўнага ўзаемадзеяння па іншых напрамках. Разлічваю на Вашу падтрымку ў далейшым пашырэнні плённых кантактаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.