Віншаванне народу ЗША з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Злучаных Штатаў Амерыкі з Днём Незалежнасці.
"Нашы народы вельмі добра ведаюць сапраўдную цану свайго суверэнітэту, разам змагаліся за яго ў час сусветных войнаў мінулага стагоддзя са зброяй у руках і гатовы абараняць сваю незалежнасць у імя міру, стабільнасці і бязвоблачнай будучыні сваіх дзяцей", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння Беларусь і ЗША рэалізуюць шэраг значных праектаў - ад эканамічных да гуманітарных - у агульных інтарэсах і ўзаемна ўзбагачаючы адзін аднаго.
"Упэўнены, што разнапланавыя сувязі паміж прадстаўнікамі бізнесу, простымі грамадзянамі непадуладны палітычнай кан'юнктуры і стануць залогам даверных і паважлівых адносін", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.