Віншаванне народу Славеніі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Славеніі з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "Гэта асаблівая дата адзначае важную вяху ў станаўленні самастойнай і суверэннай краіны. Ва ўмовах, калі на еўрапейскім кантыненце зноў праведзены глыбокія раздзяляльныя лініі і стала рэальнай пагроза глабальнага ўзброенага канфлікту, цесныя эканамічныя, культурныя і гуманітарныя сувязі паміж дружалюбнымі народамі застаюцца аднымі з нямногіх дзейсных гарантый, якія не дазваляюць скаціцца ў татальную канфрантацыю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ва ўзаемапаважлівым і раўнапраўным міждзяржаўным дыялогу са Славеніяй, якому ў гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў. "Пацвярджаю гатоўнасць да аднаўлення і развіцця супрацоўніцтва для працвітання беларускага і славенскага народаў. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам дабіцца такой высакароднай мэты", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт пажадаў народу Славеніі міру, шчасця і дабрабыту.