Віншаванне народу Славацкай Рэспублікі з нацыянальным святам

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Славацкай Рэспублікі з нацыянальным святам - Днём утварэння Рэспублікі.

    "На працягу сваёй гісторыі беларусы і славакі заўсёды шанавалі і падтрымлівалі прынцыпы раўнапраўя, даверу і павагі. Іх аб'ядноўвала сумесная барацьба ў час Другой сусветнай вайны, зацікаўленасць у развіцці дзелавога і гуманітарнага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.

    У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Славакіяй. "Шчырая дружба і сувязі паміж намі не могуць быць раптоўна разбураны палітычнымі амбіцыямі і супярэчнасцямі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Беларусь заўсёды выступае за пашырэнне партнёрства на ўсіх узроўнях. Упэўнены, што нашы грамадзяне абавязкова знойдуць шляхі захавання ўстойлівых кантактаў, якія паслужаць трывалай асновай для паглыблення супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі".

    Прэзідэнт пажадаў усім жыхарам Славакіі дабрабыту, працвітання і мірнай будучыні. "Няхай надыходзячы 2023 год прынясе ў кожны дом надзею і радасць, ажыццявіць усе запаветныя мары", - дадаў ён.