Віншаванне народу Швейцарскай Канфедэрацыі з нацыянальным святам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Швейцарскай Канфедэрацыі з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі.
"Нашы народы прыклалі вялікія намаганні, здабываючы і рашуча абараняючы сваю дзяржаўнасць і незалежнасць руплівай працай з разлікам толькі на ўласныя сілы, розум і ўпартасць. Гісторыя навучыла нас, што мір, справядлівасць і салідарнасць - галоўныя каштоўнасці для кожнай краіны і для ўсёй сусветнай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы канструктыўнаму супрацоўніцтву Беларусь і Швейцарыя ажыццявілі нямала праектаў, карысных для абодвух бакоў. Паспяхова развіваецца ўзаемадзеяне ў сферах эканомікі, навукі, культуры, адукацыі, спорту, ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
"Мы ўдзячныя швейцарскім грамадскім арганізацыям за шматгадовую дапамогу ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Упэўнены, што мы зможам хутка пераадолець часовыя цяжкасці, якія ўзніклі перад нашымі краінамі ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй, аднавіць пазітыўную дынаміку палітычнага дыялогу, дасягнуць новых выдатных вынікаў і розных галінах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.