Віншаванне народу Румыніі з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Румыніі з Нацыянальным днём.

    "У першай палове дваццатага стагоддзя адбыліся сапраўды знакавыя падзеі для Беларусі і Румыніі. Менавіта тады ажыццявіліся нашы мары аб нацыянальным адзінстве, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Гледзячы ў будучыню, заўсёды варта памятаць мінулае. Вядомы румынскі палітычны дзеяч Нікалае Ёрга перасцерагаў: "Народ, якія не ведае сваёй гісторыі, падобны да дзіцяці, якое не ведае сваіх бацькоў".

    Прэзідэнт лічыць, што сёння вельмі важна берагчы традыцыі, незалежнасць і цэласнасць сваёй дзяржавы, таму што гэта самае каштоўнае, што мы можам перадаць сваім нашчадкам.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у канструктыўным развіцці двухбаковых адносін на прынцыпах партнёрства, даверу і павагі. "Беларусь і ў далейшым будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёва-эканамічнага, міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Румыніяй, а таксама ўзаемадзеянню паміж навуковымі, адукацыйнымі і культурнымі ўстановамі дзвюх краін", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Спадзяюся, што з часам дружалюбныя адносіны паміж нашымі краінамі будуць толькі ўмацоўвацца", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі і пажадаў народу Румыніі міру, дабрабыту і згоды.