Віншаванне народу Латвіі са 105-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Латвіі са 105-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

    "Нашых продкаў спрадвеку аб'ядноўвалі паважлівыя, добразычлівыя адносіны. Беларусы заўсёды шчыра радаваліся поспехам сваіх латвійскіх сяброў, мелі куміраў сярод дзеячаў латвійскага кіно і эстрады. І ніколі не дыктавалі вам, каго выбіраць кіраўніком сваёй краіны і па якім шляху яна будзе развівацца", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусь без ваганняў адкрыла для жыхароў Латвіі магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну, і ёю скарысталіся дзясяткі тысяч чалавек. "Такім чынам Мінск падтрымаў гуманітарныя і дзелавыя кантакты, надаў дадатковую каштоўнасць суседству, якое нельга разбурыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на добразычлівыя адносіны да беларусаў з латвійскага боку, палітычную сталасць, грамадзянскую пазіцыю і выбар на карысць хуткага пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцей.

    "Шчыра жадаю латвійскаму народу міру, перспектыў і магчымасцей для ўмацавання дзяржаўнасці не цаной адносін са сваімі суседзямі, - дадаў Прэзідэнт. - Сардэчна запрашаем у Беларусь!"