Віншаванне народу Каралеўства Данія з Днём Канстытуцыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Каралеўства Данія з Днём Канстытуцыі.

    "Ваша краіна дасягнула значных поспехаў на шляху фарміравання грамадства ўсеагульнага дабрабыту, у тым ліку ў пабудове эфектыўнай лічбавай і зялёнай эканомікі, тэхналагічнай прамысловасці, забеспячэнні найвышэйшых жыццёвых стандартаў, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Азіраючыся на гісторыю двухбаковых адносін, якім у лютым гэтага года споўнілася 30 гадоў, хачу адзначыць вялікі нявыкарыстаны патэнцыял узаемадзеяння ў розных галінах, уключаючы прыродаахоўную, энергетычную, фармацэўтычную, інвестыцыйную і сельскагаспадарчую сферы".

    Аляксандр Лукашэнка лічыць, што існуючая палітыка канфрантацыі, безумоўна, не адпавядае фундаментальным інтарэсам Беларусі і Даніі.

    "Спадзяюся, што ў хуткім часе нашы краіны паспяхова пераадолеюць часовыя цяжкасці, выкліканыя палітычнай нестабільнасцю ў рэгіёне, і прадоўжаць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт.