Віншаванне народу Каралеўства Бельгія з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Каралеўства Бельгія з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. "Плённае беларуска-бельгійскае супрацоўніцтва і цеснае ўзаемадзеянне народаў у розных галінах, змацаваныя пачуццямі павагі і дапамогі, садзейнічалі фарміраванню надзейных сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў словы ўдзячнасці бельгійскаму боку за гуманітарную падтрымку і рэалізацыю шматлікіх дабрачынных ініцыятыў па аздараўленні беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі ў Чарнобылі.

    "Сёння сусветная супольнасць стаіць перад шэрагам сур'ёзных пагроз. Але ўпэўнены, што ніякія палітычныя супярэчнасці не змогуць разбурыць трывалы фундамент дружалюбных адносін. Беларусь прадоўжыць паслядоўна выступаць за развіццё партнёрскіх узаемапаважлівых кантактаў з вашай дзяржавай на ўсіх узроўнях", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Беларускі лідар пажадаў жыхарам Бельгіі мірнага неба, салідарнасці, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.