Віншаванне народу Італіі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Італіі з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі.

    "Незалежна ад знешніх акалічнасцей, народы Беларусі і Італіі імкнуцца да ўзаемаразумення, павагі і дапамогі. Мы даражым дружбай паміж намі і стараемся яе захаваць, таму што, як гаворыцца ў вядомай італьянскай прыказцы, хто знайшоў сябра - знайшоў скарб", - гаворыцца ў віншаванні.

    Беларусаў і італьянцаў аб'ядноўвае чулае стаўленне да сям'і і дзяцей, адданасць сваёй зямлі, шчырасць у адносінах да іншых, дружалюбнасць і гасціннасць, заўважыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Трэба берагчы назапашаны вопыт двухбаковых кантактаў. Упэўнены, плённае ўзаемадзеянне на карысць нашых краін прадоўжыцца, а прыклады паспяховага супрацоўніцтва, якімі мы будзем ганарыцца, у тым ліку ў сферах гандлю, турызму, культуры, будуць памнажацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Італіі міру, працвітання і дабрабыту.