Віншаванне народу Ірландыі з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Ірландыі з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка.

    "Любоў да роднай зямлі, імкненне жыць у міры і добрасуседстве, шчырая прыхільнасць да стваральнай працы - гэта агульныя каштоўнасці, якія з'яўляюцца залогам сімпатыі беларусаў і ірландцаў, нягледзячы на адлегласць паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў цяперашніх умовах няпростай міжнароднай абстаноўкі разважлівасць і міралюбнасць ірландскага народа ў канчатковым выніку перасцерагуць яго ад знешніх канфрантацыйных авантур і будуць садзейнічаць змястоўнаму і ўзаемавыгаднаму дыялогу паміж Беларуссю і Ірландыяй.

    "У гэты святочны дзень сардэчна жадаю ірландскім сябрам шчасця, працвітання і дабрабыту", - адзначыў Прэзідэнт.