Віншаванне народу Харватыі з Днём дзяржаўнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Харватыі з Днём дзяржаўнасці.

    "Мы - славянскія народы, шмат у чым розныя, але шмат у чым і падобныя. Людзі з добрай душой і складанай гісторыяй. Мы ведаем, што такое канфлікты, і памятаем цану, якую даводзіцца плаціць за мір, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусы і харваты шмат перажылі, абараняючы права жыць у сваім доме, на сваёй зямлі. Зноў насталі няпростыя часы. Уменне слухаць, жаданне чуць і здольнасць разумець набываюць сёння асаблівае значэнне".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што народы Беларусі і Харватыі, якія ў гэтым годзе адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, у поўнай меры валодаюць гэтымі якасцямі, што будзе і ў далейшым садзейнічаць росквіту абедзвюх краін, а таксама дружбе і добрым сувязям паміж імі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Харватыі міру, згоды і працвітання.