Віншаванне народу Федэратыўнай Рэспублікі Германія

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з Днём германскага адзінства.

    "Падзенне Бярлінскай сцяны і аб'яднанне Германіі ўяўлялі сабой сапраўдную змену эпох і надзею на ўстойлівы мір і бяспеку ў Еўропе, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ведаеце, колькі пакут, смутку і болю можа прынесці такая сцяна, якая на доўгія дзесяцігоддзі стала трагічным сімвалам раздзялення горада, народа, цэлага кантынента. На вялікі жаль, сёння мы зноў вяртаемся да часоў канфрантацыі, калі паміж краінамі ў самым сэрцы Еўропы выбудоўваюцца сцены".

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларусы і немцы павінны разам зрабіць свой пасільны ўклад, каб пазбегнуць разбуральнага процістаяння і не дапусціць новай катастрофы.

    "Мінск адкрыты для раўнапраўнага дыялогу і прагматычнага супрацоўніцтва з Берлінам, а таксама для далейшага развіцця адносін, якім у гэтым годзе споўнілася 30 гадоў", - звярнуў увагу беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Германіі мірнага неба, салідарнасці і дастойнай будучыні для нашчадкаў.