Віншаванне народу Балгарыі з Днём Вызвалення

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Балгарыі з нацыянальным святам - Днём Вызвалення.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Балгарыя ўпэўнена крочыць па шляху ўстойлівага развіцця і ўмацавання свайго суверэнітэту, нягледзячы на сучасныя выклікі ў рэгіёне.

    "У гэтым годзе Мінск і Сафія адзначаюць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Да гэтай даты мы падышлі з дадатнымі вынікамі двухбаковага партнёрства, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы і паміж рэгіёнамі Беларусі і Балгарыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што развіццё беларуска-балгарскага дыялогу на аснове ўзаемнай павагі, пашырэнне кантактаў па розных напрамках, уключаючы эканамічныя і гуманітарныя сувязі, а таксама супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках будуць садзейнічаць далейшаму паглыбленню ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.