Віншаванне народнай артыстцы СССР Тамары Сіняўскай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Тамару Сіняўскую.
"Дзякуючы непаўторнаму і пранікнёнаму голасу, незвычайнай унутранай сіле і прыгажосці Вы заваявалі ўсенародную вядомасць і прызнанне, пакарылі сэрцы слухачоў розных пакаленняў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Тамара Сіняўская шчодра дзеліцца сваім багатым сцэнічным вопытам з маладымі выканаўцамі, дапамагае ім дасягнуць вяршынь вакальнага майстэрства.
"Няхай Ваша творчасць і ў далейшым садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей Беларусі і Расіі. Жадаю Вам здароўя, даўгалецця і дабрабыту", - гаворыцца ў віншаванні.