Віншаванне народнай артыстцы СССР Эдзіце П'есе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Эдзіту П'еху з юбілеем.
"Легендарны голас, творчая індывідуальнасць і непаўторнае абаянне прынеслі Вам заслужанае прызнанне і любоў шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі Эдзіту П'еху ведаюць як выдатную артыстку, шчырага чалавека і вялікага сябра Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
"Упэўнены, Ваша творчасць і далей будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.