Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Людміле Хіцяевай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Людмілу Хіцяеву з юбілеем.
"Ваша прафесійная дзейнасць з'яўляецца прыкладам нястомнага служэння мастацтву. Самабытны талент, яркае акцёрскае майстэрства і асабістае абаянне знайшлі свой адбітак у дзясятках цудоўных кінаработ, прынеслі вам заслужанае прызнанне і вялікую любоў гледача", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчасць Людмілы Хіцяевай і далей будзе дарыць радасць і цудоўны настрой, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж Беларуссю і Расіяй на ніве культуры і мастацтва.