Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Але Дзямідавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем.

    "Вашы артыстызм, адданасць мастацтву і высокі ўзровень майстэрства заслугоўваюць самага шчырага захаплення. Створаныя Вамі яркія вобразы ў кіно і на сцэне, якія вызначаюцца асаблівым прачытаннем характараў, атрымалі высокую ацэнку прафесіяналаў і любоў шматлікіх паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што шматгранная творчая дзейнасць артысткі і ў далейшым будзе дарыць людзям радасць і натхненне, служыць развіццю культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Але Дзямідавай добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру і дабрабыту.