Віншаванне народнай артыстцы Расіі Веры Алентавай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Расійскай Федэрацыі Веру Алентаву.
"Ваша прафесійная дзейнасць з'яўляецца прыкладам нястомнага служэння мастацтву, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Прыроднае абаянне, артыстызм і выключнае акцёрскае майстэрства знайшлі сваё адлюстраванне ў дзясятках выкананых роляў, прынеслі Вам прызнанне і поспех".
Прэзідэнт пажадаў, каб работы Веры Алентавай і ў далейшым дарылі публіцы радасць і натхненне, садзейнічалі ўмацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў ёй доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і дабрабыту.