Віншаванне народнай артыстцы Расійскай Федэрацыі Ніне Усатавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ніну Усатаву з юбілеем.

    "Створаныя Вамі на тэатральнай сцэне і ў кінематографе вобразы сталі прыкладам высокага майстэрства, шматграннага акцёрскага таленту, шчырага служэння мастацтву, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы ўнікальнай працаздольнасці і прыроднаму абаянню Вы заслужылі аўтарытэт сярод прафесіяналаў і прызнанне мільёнаў гледачоў. Сярод іх - шматлікія адданыя паклоннікі з Беларусі".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і ў далейшым творчасць артысткі нязменна будзе садзейнічаць умацаванню культурных сувязей і дружбы паміж нашымі краінамі. Прэзідэнт пажадаў ёй моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту.