Віншаванне народнай артыстцы Расійскай Федэрацыі Ларысе Долінай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ларысу Доліну з днём нараджэння.

    "Чароўны голас, мэтанакіраванасць і неверагодная энергетыка дапамаглі Вам дасягнуць прафесійных вяршынь, заваяваць высокі аўтарытэт і пакарыць сэрцы мільёнаў паклоннікаў, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У Беларусі Вас любяць і цэняць як выдатную артыстку, чыя творчасць дорыць слухачам сапраўдную асалоду.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што артыстка і ў далейшым будзе радаваць гледачоў новымі песнямі і яркімі праектамі, садзейнічаць умацаванню культурных сувязей двух брацкіх народаў.