Віншаванне народнай артыстцы Расіі Валерыі Пярфілавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Валерыю Пярфілаву з днём нараджэння.

    "Дзякуючы ўнікальнаму музычнаму стылю, абаянню і працавітасці Вы дасягнулі вяршынь поспеху і выканальніцкага майстэрства. Глыбокую павагу выклікаюць Вашы актыўная грамадзянская пазіцыя і адданасць Радзіме, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларускія гледачы ведаюць і любяць Вашу творчасць, цэняць Вас як добрага сябра нашай краіны, выдатнага артыста і шчырага чалавека".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валерыі Пярфілавай моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення і новых здзяйсненняў.