Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ірыне Разанавай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Расіі Ірыну Разанаву.

    "Дзякуючы выключнаму акцёрскаму майстэрству, прыроднаму абаянню і адданасці справе Вы дасягнулі прафесійных вышынь, заваяваўшы прызнанне калег і гледачоў. У Беларусі Вас цэняць і вельмі любяць як цудоўную жанчыну і таленавітую актрысу, творчасць якой - неацэнны ўклад у развіццё культурных сувязей паміж нашымі краінамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Разанавай моцнага здароўя, натхнення і новых цікавых роляў.