Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ірыне Мураўёвай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Ірыну Мураўёву з днём нараджэння.
"Яркі талент, непаўторнае акцёрскае майстэрства і бясконцае жаночае абаянне прынеслі Вам заслужаны поспех і прызнанне мільёнаў паклоннікаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша творчасць, заснаваная на лепшых традыцыях савецкага кінематографа і тэатральнага мастацтва, атрымала шырокую папулярнасць у нашай краіне. Беларускія гледачы ведаюць і любяць спектаклі і фільмы з Вашым удзелам".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць народнай артысткі будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Мураўёвай моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.