Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ірыне Алегравай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ірыну Алеграву з юбілеем. 

    "Дзякуючы яркай манеры выканання, моцнай энергетыцы і непаўторнаму абаянню вы заваявалі сэрцы паклоннікаў па ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі Ірыну Алеграву ведаюць і любяць як таленавітую і шчырую артыстку, беззапаветна адданую мастацтву: "Ваша творчасць, блізкая і зразумелая слухачам розных пакаленняў, карыстаецца заслужанай папулярнасцю, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Алегравай добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.