Віншаванне народнай артыстцы БССР Любові Каспорскай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку БССР Любоў Каспорскую з юбілеем.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады актыўнай прафесійнай дзейнасці яна ўнесла значны ўклад у фарміраванне і развіццё нацыянальнай вакальнай школы.
"Слоў шчырай падзякі заслугоўвае Ваша педагагічная работа. Трэць стагоддзя Вы прысвяцілі выхаваўчай рабоце, перадавалі свой багаты вопыт таленавітай моладзі, якая дастойна прадаўжае нашы лепшыя творчыя традыцыі, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш уклад у захаванне і развіццё музычнай спадчыны з'яўляецца ўзорам самаадданага служэння мастацтву".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Любові Каспорскай добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.