Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Зінаідзе Зубковай

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Зінаіду Зубкову з днём нараджэння.

    "Вы бліскуча рэалізавалі свой талент на легендарнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і ўнеслі бясцэнны ўклад у развіццё беларускага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Любоўю да Радзімы, гармоніяй і прыгажосцю напоўнена ўся Ваша творчасць. Яе адметнай рысай была і застаецца вернасць лепшым традыцыям айчыннай тэатральнай школы".

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што артыстка і ў далейшым будзе працаваць гэтак жа плённа і натхнёна, выхоўваць у гледачоў павагу да Айчыны.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Зінаідзе Зубковай моцнага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.